85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Налівайкі (1940), самадзейнага мастака і паэта
Мікалай Сцяпанавіч Налівайка нарадзіўся 27 кастрычніка 1940 г. у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства прыпала на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Любіў ляпіць з гліны, разглядваць карцінкі ў падручніках, маляваць алоўкам ілюстрацыі да прачытанага. Памятаў усё жыццё свой першы аловак — такая радасць была ад гэтай малой рэчы. Ніякіх мастацкіх часопісаў, кніг-альбомаў у вёсцы не было, а тым болей не здарылася наведванняў музеяў і выстаў.
65 гадоў з часу пабудовы Кобрынскага раённага Дома культуры (1960), які ў 2009 г рэкунструяваны ў Палац культуры
Кобрынскі раённы Дом культуры пабудаваны ў 1960 г. па вул. Леніна, 4. Гэта быў двухпавярховы цагляны будынак з мансардай.У Доме культуры праводзіліся тэматычныя вечары, танцы, чыталіся лекцыі і даклады, працавалі гурткі мастацкай самадзейнасці: харавы, драматычны, танцавальны, вакальны, мастацкага слова, эстраднага аркестра. З 1964 г. пры Доме культуры створана і пастаянна працавала мастацкая агітбрыгада.
225 гадоў з часу пабудовы Аляксандра-Неўскай царквы ў в. Стрэльна (Іванаўскі р-н; 1800), помніка драўлянага дойлідства з элементамі архітэктуры стыляў класіцызму і ампіру
У цэнтры в. Стрэльна Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці знаходзіцца Свята-Аляксандра-Неўская царква,пабудаваная ў 1800 г. на ахвяраванні памешчыка Андрэя Сулкоўскага. Будавалася як уніяцкая Свята-Мікалаеўская царква. Пасля ліквідацыі уніі (1839) будынак перададзены праваслаўным і асвячоны ў імя святога дабравернага князя Аялксандра Неўскага.
15 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня ўтварэння Шарашоўскага раёна (1940–1956), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Брэсцкай вобласці
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 4 снежня 1939 г. былі ўтвораны Баранавіцкая, Брэсцкая, Пінская і інш. вобласці. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 г. утвораны Шарашоўскі раён з цэнтрам у г. п. Шарашова.
16 верасня 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Васільевіча Сашко (1954), грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна (2013)
Вячаслаў Васільевіч Сашко нарадзіўся 16 верасня 1954 г. у в. Мачулішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Яго дзед быў майстравітым чалавекам, на чале брыгады ў паўсотні чалавек пабудаваў мост у Семятычах і школу, у якой пазней вучыўся яго ўнук. Бацька быў вадзіцелем калгаснай грузавой машыны, часта браў сына ў паездкі. Вячаслаў з дзяцінства бачыў вакол працавітых людзей, уключыўся ў работу на гаспадарцы, з дванаццаці гадоў на жніве нават працаваў на камбайне.
2025 г. — 300 гадоў з часу пабудовы Свята-Мікалаеўскай царквы ў в. Чарнякова (Бярозаўскі р-н; 1725), помніка народнага драўлянага дойлідства
У цэнтры в. Чарнякова (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у 1725 г. была пабудавана Свята-Мікалаеўская царква, якая мае адметную гісторыю. У 1700 г. аднаму з сялян в. Ляскавічы ў лесе на сасне ў незвычайным бляску явіўся абраз Багародзіцы. Да іконы пачалі прыходзіць людзі, адбываліся цуды вылячэння хворых.
28 мая 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Міхайлавіча Янчука (1950–2013), журналіста, паэта
Міхаіл Міхайлавіч Янчук нарадзіўся 28 мая 1950 г. у в. Яцкавічы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Атрымаў вышэйшую геадэзічную адукацыю ў Навасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкаў і картаграфіі ў 1972 г. У 1970–1980-я гг. працаваў у геадэзічных экспедыцыях на Камчатцы і ў Сібіры.
1 чэрвеня 2025 г. — 65 гадоў з дня ўтварэння Кобрынскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь (1960)
У сістэме Міністэрства ўнутраных спраў БССР 29 кастрычніка 1952 г. было створана спецыяльнае падраздзяленне пазаведамаснай аховы. Загадам ад 1 чэрвеня 1960 г. № 151 УУС г. Брэста быў утвораны Кобрынскі аддзел пазаведамаснай аховы пры аддзеле ўнутраных спраў Кобрынскага гаррайвыканкама. Першым начальнікам аддзела стаў старшы лейтэнант міліцыі Аляксей Сямёнавіч Буневіч, які ўзначальваў яго да 1979 г. У той час у аддзяленні было шэсць атэставаных супрацоўнікаў і ахоўвалася вартаўнічым складам 20 аб'ектаў, як правіла, дзяржаўных прадпрыемстваў.
2025 г. — 285 гадоў з часу пабудовы Параскева-Пятніцкай царквы ў аг. Дзівін (Кобрынскі р-н; 1740), помніка народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока
Свята-Параскева-Пятніцкая царква ў аг. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю. Пабудавана ў 1740 г. (па іншых крыніцах — у 1728 г.) на месцы храма, які адзначаны ў 1566 г., намаганнямі святара Яна Антонія Ваяводскага. Размешчана на цэнтральнай вул. Леніна (былая Кобрынская) алтаром на захад. Гэта адзін з нешматлікіх праваслаўных храмаў, які размешчаны алтаром на паўночны захад, бо па царкоўных канонах алтар заўсёды звернуты на ўсход.
25 красавіка 2025 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Навумавіча Алесіка (1915–1942), міліцыянера, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Аляксей Навумавіч Алесік нарадзіўся 25 красавіка 1915 г. у в. Нікольскае Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У гады польскай акупацыі (1918–1939) актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбе.